19.06.2015 16:02 Новости
Сетка АЗС “А-100” адчыніла супермаркет пры аўтазапраўцы ў Новым Двары
19 чэрвеня пры АЗС “А-100” у Новым Двары адчыніўся новы паўнавартасны супермаркет. У першыя тры дні працы – з 19 па 21 чэрвеня – зніжка 25% на ўсё, акрамя тытунёвых і алкагольных вырабаў.* Крама ўваходзіць у нядаўна пабудаваны шматфункцыянальны заправачны комплекс «А-100» – «Новы Двор», які знаходзіцца на знешнім кальцы мінскай МКАД, побач з густанаселеным мікрараёнам Мінска – Чыжоўкай. «А-100» у Новым Двары – гэта новы фармат і стыль аўтазаправачнай станцыі, дзе прадугледжана абсалютна ўсё для камфортнага абслугоўвання кліентаў. У распараджэнні наведвальнікаў вялікая тэрыторыя комплексу з гасцявымі паркоўкамі, 8 пастоў мыйні самаабслугоўвання, партальная мыйня-аўтамат з паліроўкай кузава, усе неабходныя спадарожныя сэрвісы (бясплатны wi-fi, арэнда прычэпаў, сэрвіс-блок для падпампоўкі шын і пыласос). «Шматфункцыянальны комплекс у Новым Двары – гэта флагманскі аб'ект для сеткі АЗС “А-100”. З адкрыццём супермаркета ідэя пабудаваць для...