18.02.2015 9:00 Новости
Сетка АЗС “А-100” і загарадны клуб “Фестывальны” запрашае адзначыць Масленіцу на фестывалі “Сонца”
А 11 гадзіне 21 лютага 2015 года сетка АЗС “А-100” запрашае ўсіх на свята гукання вясны на фестываль “Сонца”, які адбудзецца ў загарадным клубе “Фестывальны” (хутар Арлоўшчына, Валожынскі раён, Мінская вобл.). Фестываль «Сонца» – добрая нагода ўспомніць традыцыі нашых продкаў, акунуцца ў атмасферу сапраўднага народнага свята і наблізіць надыход вясны. У праграме фестывалю: - выступленні фальклорных калектываў; - канцэрт гурта «Палац» і Алега Хаменкі; - майстар-класы ад майстроў-рамеснікаў; - кірмаш традыцыйных беларускіх сувеніраў; - «гуканне вясны» і спаленне пудзіла Марэны. “Група кампаній “А-100 АЗС” з’яўляецца афіцыйным партнёрам фестывалю невыпадкова. 21 лютага мы адзначаем не толькі Масленіцу, але і Міжнародны дзень роднай мовы! Для нас гэта выдатная магчымасць папрактыкавацца ва ўжыванні беларускай мовы не толькі ў дзелавым жыцці, але і ў вольны час. У “А-100” сапраўды спадзяюцца, што такім чынам мы зможам паспрыяць пашырэнню...